Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 42 14.05.2020 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Брацкая магіла" на вул. Чырвонаармейскай у г.п. Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

14 мая 2020 г. № 42

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на вул. Чырвонаармейскай у г.п. Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на вул. Чырвонаармейскай у г.п. Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца).

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр          Ю.П.Бондар

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь 14.05.2020 № 42

 

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на вул. Чырвонаармейскай у г.п. Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці

ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Брацкая магіла» на вул. Чырвонаармейскай у г.п. Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.Брацкая магіла на вул. Чырвонаармейскай у г.п. Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413Д000321 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

3.Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе Карэліцкага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу тэрыторыі гісторыка- культурнай каштоўнасці, ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе мяжу, рэжымы ўтрымання і выкарыстання ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Брацкая магіла» на вул. Чырвонаармейскай у г.п. Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці дадаецца.

 

ГЛАВА 2

ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАЦІ

6.Гісторыка-культурная каштоўнасць складаецца са скульптуры салдата на п’едэстале, складанага ў плане трохступеньчатага подыума і двух стэл (далей – мемарыял).

7.Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах мемарыяла памерамі 7 м х 10 м.

Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,007 га.

8.Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія даўжынёй 10 м, якая ідзе ўздоўж гранітнай пліты з боку галоўнага фасада мемарыяла ад кропкі з каардынатамі 53.453204, 26.464799 да кропкі з каардынатамі 53.453160, 26.464921;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-ўсходняга боку мемарыяла ад кропкі з каардынатамі 53.453160, 26.464921 да кропкі з каардынатамі 53.453124, 26.464880;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходняга боку мемарыяла ад кропкі з каардынатамі 53.453124, 26.464880 да кропкі з каардынатамі 53.453154, 26.464751;

на паўночным захадзе – лінія даўжынёй 7 м, якая ідзе ўздоўж паўночна-заходняга боку мемарыяла ад кропкі з каардынатамі 53.453154, 26.464751 да кропкі з каардынатамі 53.453204, 26.464799.

9.На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў:

Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;

пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;

Правілаў добраўпарадкавання мемарыялаў і помнікаў воінскай славы, адзіночных і брацкіх магіл воінаў, якія загінулі ў гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, воінскіх могілак, асобных воінскіх участкаў агульных могілак, месцаў масавага пахавання грамадзянскага насельніцтва, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

ГЛАВА 3 АХОЎНАЯ ЗОНА

10.Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана зыходзячы з умоў фізічнага захавання і найлепшага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці акружае з усіх бакоў мемарыял у межах добраўпарадкаванай тэрыторыі ад праезнай часткі вул. Чырвонаармейскай да будынка па вул. Першамайскай, 2.

Плошча ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,126 га.

11.Мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным усходзе, паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі няцотнага боку вул. Чырвонаармейскай, па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Першамайскай ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з падпорнай сценкай уздоўж паўночна-заходняга боку мемарыяла з каардынатамі 53.453327, 26.464770 да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з бартавым каменем дарожкі ўздоўж паўночна-ўсходняга фасада будынка па вул. Першамайскай, 2 з каардынатамі 53.452911, 26.464942;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з бартавым каменем дарожкі ўздоўж паўночна-ўсходняга фасада будынка па вул. Першамайскай, 2 ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Першамайскай з каардынатамі 53.452911, 26.464942 да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з падпорнай сценкай уздоўж паўночна-заходняга боку мемарыяла з каардынатамі 53.453074, 26.464483;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з падпорнай сценкай уздоўж паўночна-заходняга боку мемарыяла ад кропкі з каардынатамі 53.453074, 26.464483 да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі няцотнага боку вул. Чырвонаармейскай з каардынатамі 53.453327, 26.464770.

12.На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца: узвядзенне будынкаў і збудаванняў (акрамя пракладкі падземных інжынерных

камунікацый);

усталяванне рэкламных канструкцый;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.


Другие НПА

Постановление Минздрав РБ №51 от 18.05.2020 Об установлении перечня документов для проведения комплекса предварительных технических работ Решение Минский горисполком №449 от 21.02.2020 Об изменении решения Минского городского исполнительного комитета от 29 августа 2019 г. № 2662 Решение Брестский облсовет №179 от 18.05.2020 Об изменении решений Брестского областного Совета депутатов от 26 ноября 2010 г. № 41 и от 1 октября 2018 г. № 49 Решение Ивацевичский райисполком №685 от 15.05.2020 Об изменении решения Ивацевичского районного исполнительного комитета от 10 июля 2017 г. № 718 Решение Малоритский райисполком №595 от 25.05.2020 Об уменьшении сумм налогов Решение Верхнедвинский райисполком №434 от 05.05.2020 Об установлении результатов кадастровой оценки земель, земельных участков Верхнедвинского района Решение Оршанский райисполком №974 от 21.05.2020 Об уменьшении суммы арендной платы Решение Новополоцкий горисполком №501 от 22.05.2020 Об установлении нормативов потребления тепловой энергии на отопление Решение Чечерский райисполком №404 от 07.05.2020 Об утверждении результатов кадастровой оценки земель, земельных участков Чечерского района Решение Добрушский райисполком №743 от 18.05.2020 Об утверждении результатов кадастровой оценки земель, земельных участков Добрушского района